Чэшская гусь

Чэшская спадчынная парода гусей


  • Чэшская гусь
  • Чэшская чубатая гусь
  • Вызначэнне полу гусей
  • Для чаго разводзіць чэшскую гусь?
  • Развядзенне чэшскіх гусей
  • Інкубацыйныя яйкі на продаж
  • Апавяданні пра чэшскую гусь
  • Ешце гусь, каб выратаваць гусь!
  • Рэгістрацыя ў спісе рассылкі

    Ваш адрас электроннай пошты:
    Ваша краіна
    Ваша мова
    

    Ешце чэшскую гусь, каб выратаваць чэшскую гусь!

    Чэхі разводзяць чэшскіх гусей толькі з мэтай іх ужытку (мяса, печань, гусіны тлушч, пер’е). Хоць гэта можа здацца крыху дзіўным, але адзіны спосаб выратаваць гэту пароду – гэта пачаць ужываць яе зноў.

    Зараз асноўнай тэндэнцыяй з’яўляецца пераход ад шырокамаштабнага інтэнсіўнага земляробства да арганічнай сельскай гаспадаркі. Арганічныя фермы вырабляюць прадукты высокай якасці без пестыцыдаў, якія могуць негатыўны ўплываць на здароўе чалавека. Арганічныя фермы і іх кліенты падаюць магчымасць захаваць папуляцыю чэшскай гусі.

    Ешце, каб выратаваць яе!

    Вы таксама можаце дапамагчы выратаваць чэшскую гусь! Нават калі вы жывяце ў горадзе, дзе вы не можаце гадаваць гусей, вы можаце зрабіць свой унёсак праз тое, што вы ясце. Спытаеце ў вашай мясной краме, ад якіх парод дабываецца мяса, якое яны прадаюць. На жаль, нават у супермаркетах Чэхіі вы не можаце купіць сапраўдных чэшскіх гусакоў. Нават калі мяса маркіравана як "чэшская гусь", насамрэч, гэта ўсяго толькі бройлерная гібрыдная гусь. Калі вы хочаце паспрабаваць сапраўдную чэшскую гусь, то вы павінны паехаць у чэшскую вёску і купіць яе ў мясцовых фермераў з арганічных фермаў. Калі сёння мы павялічым попыт на сапраўдных чэшскіх гусей, то заўтра іх чакае бліскучая будучыня.

    Ва ўсёй Еўропе існуе мноства мясцовых парод гусей, якія знаходзяцца пад пагрозай вымірання з-за недахопу попыту на іх. Да пачатку XX стагоддзя яны жылі ў чародах, якія налічвалі тысячы гусей, а зараз іх засталося ўсяго некалькі сотняў. Калі вы не можаце знайсці сапраўдную чэшскую гусь ў вашай мясной краме, наведайце гэту старонку, каб даведацца пра іншыя мясцовыя пароды гусей, якія таксама знаходзяцца пад пагрозай знікнення і патрабуюць вашай увагі.

    Чэшская гусь > Ешце гусь, каб выратаваць гусь!

    Copyright © Чэшская гусь, 2006-2017. Усе правы абароненыя. Апошняе абнаўленне: 17. красавік 2017